Beroc
Павел Данейка

Павел Данейка

адміністрацыйны дырэктар

У 1986 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «эканоміка». Вучыўся ў аспірантуры Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

З 1986 да 1991 г. працаваў у якасці малодшага навуковага супрацоўніка ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхнічна-эканамічных даследаванняў, а пасля ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 1991–1992 гг. – дырэктар Фінансава-інвестыцыйнай кампаніі «ФІКА», а ў 1992–1993 гг. – Кансалтынгавай кампаніі «Systematic Business Consulting» («Cістэмбізнескансалтынг»).

У 1994 г. выступіў адным з заснавальнікаў Інстытута прыватызацыі і менеджменту.

У 1995–1996 гг. быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі, уваходзіў у фракцыю «Грамадзянскае дзеянне», быў сакратаром камісіі Вярхоўнага Савета РБ па эканамічнай палітыцы і рэформах.

З 1996 да 1999 г. займаў пасаду навуковага супрацоўніка Цэнтра эканамічных і сацыяльных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

У 2001–2002 гг. быў кіраўніком дэпартамента нацыянальнай канкурэнтаздольнасці ў Фондзе «Адкрытае грамадства».

З 2007 да 2008 г. працаваў у якасці рэктара Маскоўскай бізнес-школы.

З 2001 г. – генеральны дырэктар Бізнес-школы ІПМ.

З 2008 г. займае пасаду адміністрацыйнага дырэктара Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC).

Уваходзіць у назіральныя рады наступных кампаній: холдынг «Silvano Fashion Group», інвестыцыйная кампанія «ЮНІТЭР», Цэнтр сацыяльных і эканамічных даследаванняў (CASE-Ukraine), Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS).