Beroc

Навіны і падзеі

5 лістапада 2013

Нашы студэнты настроеныя на вучобу, і гэта вельмі прыемна

Інтэрв'ю са студэнтамі Трэцяй студэнцкай школы па сучаснай эканоміцы.

22 кастрычніка 2013

BEROC выступіў партнёрам Даследчага цэнтра ІПМ у арганізацыі Kastryčnicki Ekanamičny Forum 2013

Даследчы цэнтр ІПМ у супрацоўніцтве з Беларускім эканамічным даследча-адукацыйным цэнтрам (BEROC) і CASE Belarus правялі 5 лістапада ў Мінску (гатэль «Еўропа») «Кастрычніцкі эканамічны форум» (KEF). Мэта форума – стварэнне пляцоўкі для адкрытага прафесійнага дыялогу ў пытаннях устойлівага развіцця Беларусі.

17 кастрычніка 2013

Эканоміка live. Як пераламаць сітуацыю з экспартам

Трывожныя тэндэнцыі, якія назіраюцца сёння ў беларускай эканоміцы, шмат у чым звязаныя з сітуацыяй у экспарце. Беларусь належыць да краін з адкрытай эканомікай, і гэта значыць, што знешні гандаль аказвае вялізны ўплыў на ўнутраную сітуацыю. Сёння дэфіцыт гандлёвага балансу выступае адной з асноўных прычын недахопу валюты, што пагражае далейшым абясцэньваннем беларускага рубля. Адсюль вынікае відавочнае – паляпшэнне ў экспартнай сферы дазволіць стабілізаваць сітуацыю ў цэлым.

20 верасня 2013

Павал Данэйка: бізнэс-клімат у Беларусі выдатны

Дырэктар BEROC тлумачыць, чаму ў Беларусі ніколі ня будзе беспрацоўя й чаму прадпрымальнікам важна адчуваць сябе героямі.

17 верасня 2013

Адкрыццё Трэцяй студэнцкай школы адбылося 14 верасня

BEROC разам з Пасольствам Вялікабрытаніі ў Беларусі пачаў заняткі ў межах Трэцяй студэнцкай школы па сучаснай эканоміцы і эканамічных даследаваннях 14 верасня ў Мінску.

2 верасня 2013

Каментарый тыдня. Чаму ў Беларусі пастаянныя праблемы з экспартам?

З якіх прычын наша краіна ўжо шмат гадоў мае праблемы ў знешнім гандлі? На гэтае пытанне чытача TUT.BY у межах супольнага праекта нашага партала, Даследчага цэнтра ІПМ і Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC (Кіеў) адказвае эксперт BEROC Зміцер Крук.

20 жніўня 2013

Семінар «Эканамічная паслядыпломная адукацыя за мяжой»

29 жніўня Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр разам з Цэнтрам міжнароднай адукацыі (Літва) праводзіць інфармацыйны семінар «Эканамічная паслядыпломная адукацыя за мяжой», падчас якога ўдзельнікі пазнаёмяцца з інфармацыяй пра магчымасці атрымаць эканамічную адукацыю (праграмы MA і PhD) у Еўропе і ЗША. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты.

19 жніўня 2013

Каментарый тыдня. Ці можа ўмяшанне дзяржавы ўратаваць ад крызісаў?

Ці паслужыў сусветны эканамічны крызіс прычынай росту долі дзяржавы ў эканоміках заходніх краін? На гэтае пытанне чытача TUT.BY у межах супольнага праекта нашага партала, Даследчага цэнтра ІПМ і Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC (Кіеў) адказвае эксперт BEROC Кацярына Барнукова.

5 жніўня 2013

Каментарый тыдня. Ці будзе прыватызацыя спрыяць патанненню крэдытаў?

Ці будзе правядзенне шырокамаштабнай прыватызацыі спрыяць развіццю малога і сярэдняга бізнесу? Ці прывядзе яна да павелічэння прытоку замежнай валюты і як вынік – да патаннення крэдытаў? На гэтыя пытанні чытача TUT.BY у межах супольнага праекта нашага партала, Даследчага цэнтра ІПМ і Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC (Кіеў) адказвае эксперт BEROC Настасся Лузгіна.

17 ліпеня 2013

Адкрыты конкурсны адбор на ўдзел у Трэцяй студэнцкай школе

Белорусский экономический исследовательско-образовательный центр (BEROC) совместно с Посольством Великобритании в Беларуси открывает конкурсный отбор слушателей для участия в Третьей студенческой школе по современной экономике и экономическим исследованиям, которая будет проходить в г. Минске с 14 сентября по 21 декабря 2013 г.

Падпісацца на рассылку