Beroc

"Мяккая сіла - ключ да вырашэння глабальных праблем". У Менску прайшла эксперцкая сустрэча з паслом Аргентыны

24 верасня 2018 года у Міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) у Менску адбылася сустрэча экспертаў «Аргентына – Беларусь: новае адкрыццё?» з Рыкарда Лагорыа, паслом Аргентынскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі, якая была арганізавана Беларускі інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) і Беларускім эканамічным цэнтрам (BEROC).

У ходзе эксперцкай сустрэчы пасол Лагорыа распавёў пра стан адносін паміж Аргентынай і Беларуссю, прыярытэтах старшынства Аргенціны ў G20 і знешняй палітыцы Аргентыны. Пасол у прыватнасці падкрэсліў, што прынцыповая пазіцыя Аргентыны ў знешняй палітыцы палягае ў непрыняцці гвалтоўных метадаў у міжнароднай палітыцы і як мага поўнае выкарыстоўванне метадаў «мяккай сілы» (уздзеянне праз пераконванне).

Падрабязней тут.