Beroc

Эканаміст Павел Данейка: “Чаму грошы даюцца толькі дзяржпрадпрыемствам? Прыватныя – яны што, чужыя, не беларускія?”

Эканаміст Павел Данейка – дырэктар Бізнес-школы Інстытута Прыватызацыі і Менеджменту, дырэктар Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC. 31 студзеня (пятніца) ён прачытае публічную лекцыю “Феномен беларускага прыватнага бізнесу” з цыкла Urbi et Orbi (“Гораду і Свету”), які праводзяць Лятучы Універсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”. Пачатак 18.30, месца правядзення “Галерэя Ў” (Незалежнасці, 37а), уваход вольны!

Напярэдадні лекцыі мы сустрэліся са спадаром Паўлам, каб даведацца, ці варта спрэс ганіць дзяржаўную эканоміку, якія беларускія прадпрыемствы самыя паспяховыя, і ці апануе нас беспрацоўе ў выпадку прыватызацыі буйных заводаў.

Чытаць далей