Beroc

BEROC уключаны ў брашуру «Беларуская навуковая дыяспара: крок насустрач»

Мы радыя падзяліцца з вамі прыемнаю навіною – BEROC уключаны ў брашуру «Беларуская навуковая дыяспара: крок насустрач» як міжнародная пляцоўка для эканамічнага навуковага дыскурсу ў Беларусі. Брашуру распрацаваў і апублікаваў Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях РБ. Мы хочам падзякаваць усім нашым калегам за мяжой за плённую супрацу!