Beroc

Абмеркаванне плана дзеянняў для структурнага рэфармавання і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі

Урад і Нацыянальны банк распрацавалі супольны план дзеянняў для структурнага рэфармавання і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. Асаблівасць гэтага працоўнага дакумента заключаецца ў яго публічнасці. Ён адкрыта прапанаваны грамадскасці, якая жыва ўключылася ў завочную дыскусію. Газета «Савецкая Беларусія» (СБ) запрасіла для адкрытага абмеркавання першага намесніка кіраўніка апарату Савета Міністраў – кіраўніка сакратарыяту Прэм'ер-міністра Аляксандра Забароўскага, першага намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Тараса Надольнага, намесніка міністра эканомікі Змітра Голухава, намесніка міністра фінансаў Максіма Ермаловіча. А таксама незалежных экспертаў: намесніка старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі па інвестыцыйнай і інавацыйнай палітыцы, кандыдата эканамічных навук, прафесара Георгія Грыца і навуковага супрацоўніка Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC Змітра Крука.

Чытаць далей