Beroc

Удзельнікі Трэцяй студэнцкай школы па сучаснай эканоміцы выступілі з прэзентацыямі

15 снежня ўдзельнікі Трэцяй студэнцкай школы па сучаснай эканоміцы выступілі з прэзентацыямі ў межах спецыяльнай сесіі «Readings in Economics». Адзінаццаць студэнтаў зрабілі прэзентацыі вынікаў даследаванняў і атрымалі важную зваротную сувязь ад чальцоў Камісіі. 

Мы выказваем шчырую ўдзячнасць чальцам Камісіі за іх прафесійныя ацэнкі:

Брусу Бакнэлу – амбасадару Вялікабрытаніі ў Беларусі;

Віктару Перапяліцы – намесніку Старшыні Праўлення ААТ «БПС-Сбербанк»;

Наталлі Мірончык – начальніку Аддзела стратэгічных даследаванняў Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка РБ;

Кацярыне Барнуковай – вядучаму даследчыку BEROC (а таксама выкладчыку ў межах студэнцкай школы);

Аляксею Галанцову – кансультанту і трэнеру ў галіне стварэння прэзентацый і аратарскага майстэрства.