Beroc

Місія і мэты

Місія BEROC – трансляцыя міжнародных акадэмічных каштоўнасцяў шляхам правядзення даследаванняў у галіне эканомікі і адукацыйных праграм міжнароднага ўзроўню, а таксама ўзмацнення сувязяў з міжнароднай эканамічнай супольнасцю.
 
Для ажыццяўлення місіі BEROC праводзіць акадэмічныя і прыкладныя даследаванні, арганізоўвае адукацыйныя праграмы па эканоміцы і ажыццяўляе іншую актуальную дзейнасць.
 
Адна з галоўных мэтаў BEROC – генераванне і распаўсюджанне новых ведаў пра развіццё эканомікі Беларусі, яе праблемы і тэндэнцыі. Акадэмічныя і прыкладныя даследаванні накіраваныя на фармуляванне стратэгіі спрыяння эканамічнаму росту і павышэнню якасці эканамічнай палітыкі ў Беларусі.
 
Каманда BEROC – гэта вядучыя эканамісты, якія выступаюць экспертамі ў розных галінах эканомікі. Акрамя таго, BEROC прыцягвае вядомых эканамістаў, якія працуюць у вядучых універсітэтах і даследчых цэнтрах свету, да ўдзелу ў супольных даследчых і адукацыйных праектах. Цэнтр развівае сувязі паміж беларускім і міжнародным акадэмічнымі супольнасцямі, выступаючы пляцоўкай для развіцця дыскусіі паміж эканамістамі, якія працуюць у Беларусі, і замежнымі экспертамі, у тым ліку выхадцамі з Беларусі, якія сёння працуюць у вядучых замежных універсітэтах. Такі дыялог з аднаго боку дазваляе беларускім спецыялістам атрымліваць доступ да найлепшых міжнародных практык, метадаў і ведаў, а з іншага боку распаўсюджваць веды пра развіццё эканомікі Беларусі, пра яе праблемы і тэндэнцыі.
 
BEROC праводзіць адукацыйныя праграмы па эканоміцы міжнароднага ўзроўню з вядучымі выкладчыкамі з Беларусі і з-за мяжы для студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў. Да гэтага часу былі праведзеныя больш за 30 адукацыйных мерапрыемстваў, сярод якіх Штогадовая міжнародная эканамічная канферэнцыя, Аспіранцкая школа па сучаснай эканоміцы на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Штогадовая студэнцкая школа па сучаснай эканоміцы і эканамічных даследаваннях, адкрытыя лекцыі, семінары для экспертаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, семінары для журналістаў па эканоміцы і бізнесе ды іншыя мерапрыемствы.
 
BEROC уваходзіць у сетку даследчых цэнтраў, якая аб'ядноўвае SITE (Стакгольм), BICEPS (Рыга), CEFIR (Масква), CenEA (Шчэцін) і KEI (Кіеў).