Beroc

Пра нас

Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр (BEROC) пачаў сваю дзейнасць у 2008 годзе як сумесны праект Стакгольмскага інстытута пераходных эканомік (SITE) і Эканамічнага адукацыйнага і даследчага кансорцыума (EERC) пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва па развіцці (SIDA) і Фонда «Еўразія» (East Europe Foundation). Сёння BEROC – гэта адзін з асноўных незалежных акадэмічных даследчых цэнтраў у галіне эканамічных даследаванняў у Беларусі.

BEROC праводзіць акадэмічныя і прыкладныя даследаванні, ладзіць адукацыйныя праграмы па сучаснай эканоміцы і ажыццяўляе іншую актуальную дзейнасць.

Для паспяховага ажыццяўлення сваёй дзейнасці BEROC прыцягвае прадстаўнікоў навуковай эканамічнай дыяспары, якія працуюць у вядучых універсітэтах і даследчых цэнтрах свету, да ўдзелу ў супольных даследчых і адукацыйных праектах. Такім чынам цэнтр развівае сувязі паміж беларускім і міжнародным акадэмічнымі супольнасцямі, выступаючы пляцоўкай для развіцця навуковай дыскусіі паміж эканамістамі, якія працуюць у Беларусі, і замежнымі экспертамі – выхадцамі з Беларусі, якія сёння працуюць за мяжой.

BEROC уваходзіць у сетку даследчых цэнтраў, якая аб'ядноўвае SITE (Стакгольм), BICEPS (Рыга), CEFIR (Масква), CenEA (Шчэцін) і KEI (Кіеў).