Beroc

Даследаванні

Адна з галоўных мэтаў BEROC – генераванне і распаўсюджанне новых ведаў пра развіццё эканомікі Беларусі, яе праблемы і тэндэнцыі. Акадэмічныя і прыкладныя даследаванні накіраваныя на фармуляванне стратэгіі спрыяння эканамічнаму росту і павышэнню якасці эканамічнай палітыкі ў Беларусі.

Дынаміка інфляцыі і грашовых агрэгатаў у Беларусі: стацыянарны працэс ці выпадковае блуканне?

У гэтай працы даследуюцца дынамічныя ўласцівасці паказнікаў інфляцыі (разлічаныя на падставе дэфлятару ВУП ды індэксу спажывецкіх цэн) і прыросту розных грашовых агрэгатаў (М0, М1, М2 і М3) у Беларусі.

Структурныя зрухі і дынамічныя ўласцівасці паказнікаў інфляцыі і прыросту грашовых агрэгатаў

У працы разглядаецца праблема вызначэння парадку інтэграванасці паказнікаў інфляцыі і прыросту грашовых агрэгатаў ва ўмовах множных структурных зрухаў.

Механізм адаптацыі да зменаў абменнага курса ў Беларусі і яго наступствы для манетарнай палітыкі

Гэтая аналітычная запіска прысвечаная механізму аднаўлення раўнавагі абменнага курсу, уласціваму Беларусі, асаблівасці якога павінны ўлічвацца пры выбары рэжыму абменнага курсу (і манетарнай палітыкі ў цэлым) у краіне.

Уплыў дырэктыўнага крэдытавання на доўгатэрміновы эканамічны рост

Гэтая праца прысвечаная дырэктыўнаму крэдытаванню – спецыфічнай форме фінансавай рэпрэсіі, якая выкарыстоўваецца ў Беларусі.

Знешнія інвестыцыі – не проста прыцягнуць, а прыцягнуць з карысцю

Гэтая праца аналізуе сітуацыю з прыцягненнем Беларуссю вонкавых крыніц фінансавання ў 2010 годзе.

Рэальныя дзелавыя цыклы ў мадэлі з домагаспадаркай з двух чалавек і хатняй гаспадаркай

Гэтая праца – спроба адлюстраваць супольны цыклічны рух адпрацаваных гадзін і прадукцыйнасці ў мадэлі з адным шокам.

Эканамічныя дэтэрмінанты фертыльнасці: аналіз мікразвестак

У гэтай працы разглядаюцца дэтэрмінанты нараджэння дзяцей у Беларусі ў 1996–2007 гг. шляхам выкарыстання дэталёвых мікразвестак, атрыманых з нацыянальнага апытання домагаспадарак Беларусі.

Галіновы аналіз уплыву наўпроставых замежных інвестыцый на эканамічны рост у Беларусі

Гэтая праца аналізуе ўплыў наўпроставых замежных інвестыцый (НЗІ) на прадукцыйнасць эканомікі, выкарыстоўваючы панэльныя агрэгаваныя звесткі па галінах эканомікі Беларусі за перыяд 2002–2009 гг.

Макраэканамічныя тэндэнцыі 2010: рост любою цаною

У гэтай працы разглядаюцца праблемы дэфіцыту бягучага рахунку, знешняй пазыкі, дысбалансу на валютным рынку, інфляцыйнага патэнцыялу, нездавальняючага фінансавага стану прадпрыемстваў, якія абвастрыліся да пачатку 2011 г., і іх патэнцыйныя пагрозы для забеспячэння як бягучай эканамічнай стабільнасці, так і доўгатэрміновага ўстойлівага росту.

Роля паручніцтва як формы забеспячэння крэдытаў на жытло

Гэтая аналітычная запіска была апублікаваная ў часопісе «Банкаўскі веснік».