Beroc

Працоўныя матэрыялы

 Зміцер Крук, Кірыл Гайдук

Роля дырэктыўнага крэдытавання ў Беларусі: супрацьдзеянне рэцэсіі ці пагаршэнне перспектыў доўгатэрміновага росту

У гэтай працы разглядаецца ўплыў дырэктыўнага крэдытавання на агульнафактарную прадукцыйнасць і эканамічны рост у Беларусі ў перыяд 2000–2012 гг.

Да пытання аб паленні і атлусценні: звесткі з Беларусі

Выкарыстоўваючы звесткі выбарачнага абследавання домагаспадарак Беларусі, аўтары ацанілі ўплыў колькасці выпаленых цыгарэт на індэкс масы цела (ІМЦ) ды імавернасць мець лішнюю вагу або цярпець на атлусценне.

Выбар у бок прадпрымальніцтва ў Беларусі: уплыў грашовага фактару

Праца вывучае гэтае пытанне, выкарыстоўваючы звесткі Беларускага абследавання хатніх гаспадарак аб выдатках і даходах за 2006–2010 гг., і грунтуецца на мадэлі мультынамінальнага логіту.

Аналіз канвергентнасці эканомік Расіі і Беларусі ва ўмовах манетарнай інтэграцыі

У гэтай працы аўтар спрабуе раскрыць сутнасць тэорыі Аптымальных валютных зонаў (АВЗ). У даследаванні апісваюцца асноўныя палажэнні, якія дазваляюць зразумець адрозненні паміж аптымальнай валютнай зонай і валютным саюзам.

 Міхайла Сальнікаў, Аляксандр Гедрановіч

Аналіз прадуктыўнасці сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі

У гэтай працы аўтары разглядаюць праблему вымярэння прадуктыўнасці ў кантэксце вышэйшай адукацыі.

 Ігар Пеліпась

Структурныя зрухі і дынамічныя ўласцівасці паказнікаў інфляцыі і прыросту грашовых агрэгатаў

У працы разглядаецца праблема вызначэння парадку інтэграванасці паказнікаў інфляцыі і прыросту грашовых агрэгатаў ва ўмовах множных структурных зрухаў.

Уплыў дырэктыўнага крэдытавання на доўгатэрміновы эканамічны рост

Гэтая праца прысвечаная дырэктыўнаму крэдытаванню – спецыфічнай форме фінансавай рэпрэсіі, якая выкарыстоўваецца ў Беларусі.

Рэальныя дзелавыя цыклы ў мадэлі з домагаспадаркай з двух чалавек і хатняй гаспадаркай

Гэтая праца – спроба адлюстраваць супольны цыклічны рух адпрацаваных гадзін і прадукцыйнасці ў мадэлі з адным шокам.

Эканамічныя дэтэрмінанты фертыльнасці: аналіз мікразвестак

У гэтай працы разглядаюцца дэтэрмінанты нараджэння дзяцей у Беларусі ў 1996–2007 гг. шляхам выкарыстання дэталёвых мікразвестак, атрыманых з нацыянальнага апытання домагаспадарак Беларусі.

Галіновы аналіз уплыву наўпроставых замежных інвестыцый на эканамічны рост у Беларусі

Гэтая праца аналізуе ўплыў наўпроставых замежных інвестыцый (НЗІ) на прадукцыйнасць эканомікі, выкарыстоўваючы панэльныя агрэгаваныя звесткі па галінах эканомікі Беларусі за перыяд 2002–2009 гг.