Beroc

Даследаванні

Адна з галоўных мэтаў BEROC – генераванне і распаўсюджанне новых ведаў пра развіццё эканомікі Беларусі, яе праблемы і тэндэнцыі. Акадэмічныя і прыкладныя даследаванні накіраваныя на фармуляванне стратэгіі спрыяння эканамічнаму росту і павышэнню якасці эканамічнай палітыкі ў Беларусі.

Мадэль валютнай інтэграцыі з удзелам Рэспублікі Беларусь

Гэтая аналітычная запіска была апублікаваная ў часопісе «Банкаўскі веснік».

 Марыя АкулаваГлеб Шымановіч, Робэрт Кірхнэр

Тэндэнцыі і бягучыя выклікі на рынку працы Беларусі

Мэта гэтай працы – прапанаваць магчымыя крокі эканамічнай палітыкі, якія дазволілі б знізіць вастрыню выклікаў на рынку працы Беларусі, у тым ліку ў форме працоўнай міграцыі ў межах АЭП.

Перспектывы эканамічнай і валютнай інтэграцыі краін СНД

У артыкуле пералічваюцца прычыны ўдзелу Рэспублікі Беларусь у эканамічных інтэграцыйных утварэннях на постсавецкай прасторы.

Макраэканамічная палітыка пасля валютнага крызісу: выклікі і перспектывы

Гэтая аналітычная запіска прысвечаная эканамічнай палітыцы ў Беларусі пасля валютнага крызісу 2011 г. У працы паказваецца, што нароўні з перадумовамі для стымуляцыйнай палітыкі мела месца і сур'ёзная перашкода – высокія і няўстойлівыя інфляцыйныя чаканні.

 Зміцер Крук, Кірыл Гайдук

Роля дырэктыўнага крэдытавання ў Беларусі: супрацьдзеянне рэцэсіі ці пагаршэнне перспектыў доўгатэрміновага росту

У гэтай працы разглядаецца ўплыў дырэктыўнага крэдытавання на агульнафактарную прадукцыйнасць і эканамічны рост у Беларусі ў перыяд 2000–2012 гг.

Ці інерцыйны характар мае інфляцыя ў Беларусі?

Гэтая аналітычная запіска падрыхтаваная па выніках даследавання інерцыйнасці інфляцыі ў Беларусі за перыяд з 1995 да 2011 г. на падставе квартальных звестак для дэфлятараў ВУП ды індэксу спажывецкіх цэн (ІСЦ), скарэктаваных на сезоннасць.

Партрэт беларускага прадпрымальніка

Гэтая праца вывучае ўплыў усіх трох груп фактараў на развіццё прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі.

 Вольга Бельская, Дарья Урютина

Беларускія бізнес-асацыяцыі: праблемы і патэнцыял развіцця

Асноўная мэта гэтага даследавання – вывучэнне канкрэтных бар'ераў для вядзення бізнесу ў Беларусі, а таксама высвятленне, наколькі дзейнасць бізнес-асацыяцый РБ адпавядае патрэбам чальцоў бізнес-асацыяцый і бізнесу ў цэлым.

Да пытання аб паленні і атлусценні: звесткі з Беларусі

Выкарыстоўваючы звесткі выбарачнага абследавання домагаспадарак Беларусі, аўтары ацанілі ўплыў колькасці выпаленых цыгарэт на індэкс масы цела (ІМЦ) ды імавернасць мець лішнюю вагу або цярпець на атлусценне.

Выбар у бок прадпрымальніцтва ў Беларусі: уплыў грашовага фактару

Праца вывучае гэтае пытанне, выкарыстоўваючы звесткі Беларускага абследавання хатніх гаспадарак аб выдатках і даходах за 2006–2010 гг., і грунтуецца на мадэлі мультынамінальнага логіту.