Beroc

Канферэнцыя

Міжнародная канферэнцыя па эканоміцы і фінансам Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) адбываецца штогод.

Канферэнцыя – гэта важны крок да інтэграцыі беларускай эканамічнай супольнасці ў глабальную эканамічную супольнасць. Канферэнцыя выступае своеасаблівай пляцоўкай для знаёмства і прафесійных сустрэч беларускіх эканамістаў, якія працуюць за мяжой, і экспертаў, што працуюць унутры краіны.

Канферэнцыя ператварылася ў рэгулярную падзею і робіць значны ўнёсак у развіццё эканамічных даследаванняў і дыскурсу аб праблемах эканомікі Беларусі, як унутры краіны, так і на міжнароднай навуковай арэне.

Канферэнцыя 2009

Канферэнцыя 2010

Канферэнцыя 2012

Наступная Штогадовая міжнародная канферэнцыя па эканоміцы і фінансам адбудзецца 28 мая 2014 года ў Мінску. Канферэнцыя адбываецца пры фінансавай падтрымцы Шведскага агенцтва па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва (SIDA).