Beroc

Чым бліжэйшы крызіс, тым даўжэйшыя спадніцы ў беларусак?

З якіх прыкметах распазнаць, што справы ў эканоміцы пайшлі зусім дрэнна?

Амерыканскія аналітыкі прыдумалі нестандартныя спосабы прадказваць эканамічныя ўзрушэнні. Высветлілася, што першымі пра крызіс даведаюцца круп'е і шоферы. Рэч у тым, што прасунутыя эканамісты сочаць, напрыклад, за продажамі кампаніі Lear Jet. Што гэта за кампанія такая і чым яна важная? Фірма бярэ самалёты вытворчасці іншых кампаній і шпігуе іх усялякай лішніцай, ператвараючы ў лайнер-мару. Да прыкладу кулер з какосавым малаком, 33 масажысткі з Тайланда, джакузі з малюсенькімі піраннямі (да смерці не заядуць, але пілінг зробяць) ды іншае. Такія самалёты купляюць арабскія шэйхі і мільярдэры. Калі справы ў фірмы ідуць добра, значыць, багатыя багацеюць. А разам з імі, можна спадзявацца (хоць не факт), і тыя небаракі, што на іх працуюць, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

А вось у Беларусі экспэрты прапаноўваюць глядзець на продажы бульбы і мяса, якое ў складаны час у эканоміцы можа дазволіць сабе не кожны.

- Аб крызісе 2011 года ў нас меркавалі з чэргаў ля абменнікаў. Наколькі гэта актуальна цяпер, цяжка сказаць. Як толькі людзі адчуваюць, што ў іх зніжаецца пакупніцкая здольнасць, яны менш купляюць чагосьці дарагога - мяса, свежай гародніны і садавіны - і пераходзяць на нешта больш таннае - бульбу, грэчку, рыс. Думаю, што праз гэтыя прадукты можна так ці інакш адсачыць стан эканомікі.

А вось ацэньваць крызіс праз тавары «прыгожага жыцця», гэта значыць праз дарагія самалёты або аўтамабілі, у нас не зусім адэкватна, бо ва ўсім свеце ў апошні крызіс багатыя пацярпелі значна менш. Таму меркаваць з продажаў самалётаў не вельмі правільна, - падкрэслівае вядучая даследчыца Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра BEROC Кацярына Барнукова. - Можна яшчэ запазычыць у суседзяў індэкс спадніц. Напрыклад, у Кіеве правялі даследаванне і высветлілі, што стан эканомікі звязаны з даўжынёй жаночых спадніц. Маўляў, калі эканамічная сітуацыя наладжваецца, дамы аддаюць перавагу міні.

Праўда, у Беларусі даўжыня спадніц хутчэй залежыць не ад стану эканомікі, а ад пары года. Таму такі індэкс наўрад ці падыходзіць нашай эканоміцы. Хоць і ўзімку, у люты мароз, нярэдка можна сустрэць аматарак пафарсіць у міні. Ды і багацеі, праз таўшчыню партманэта якіх можна было б даведацца аб блізкім крызісе, нам таксама не зусім пасуюць: калі ў Расеі ёсць такая пласт, як алігархі, якія дэманструюць свае дарагія набыткі - яхты, самалёты і нерухомасць, то ў нас стан багатыроў не адсочыш. Застаецца назіраць за кошыкамі ў краме - ляжыць у іх мяса або крупы і бульба.

 

Арыгінал артыкула