Beroc

Канферэнцыі, семінары і лекцыі

BEROC праводзіць разнастайныя тэматычныя семінары і лекцыі для аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў беларускіх універсітэтаў і інстытутаў, а таксама для спецыялістаў, выкладчыкаў і экспертаў у галіне эканамічнай навукі. Акрамя таго, Цэнтр бярэ ўдзел у супольных адукацыйных праектах з беларускімі ўніверсітэтамі і цэнтрамі, ладзіць адкрытыя прэзентацыі сваіх даследаванняў і канферэнцыі для маладых навукоўцаў Беларусі.

 

Інфармацыйны семінар «Эканамічная паслядыпломная адукацыя за мяжой»

Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр разам з Цэнтрам міжнароднай адукацыі і кар'еры (Літва)  штогод праводзіць інфармацыйны семінар «Эканамічная паслядыпломная адукацыя за мяжой», падчас якога ўдзельнікі знаёмяцца з інфармацыяй пра магчымасці атрымаць эканамічную адукацыю (праграмы MA і PhD) у Еўропе і ЗША. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты.

 

Канферэнцыя «Бізнес-асяроддзе ў Беларусі: унутраныя фактары і патэнцыял развіцця»

30 лістапада 2012 г. BEROC правёў канферэнцыю «Бізнес-асяроддзе ў Беларусі: унутраныя фактары і патэнцыял развіцця». Гэтая канферэнцыя адбылася ў межах праекта па вывучэнні ўнутраных фактараў і патэнцыялу развіцця бізнес-асяроддзя ў Беларусі. Праект ажыццяўляўся ў партнёрстве з Цэнтрам міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва (CIPE) пры фінансавай падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

 

Прэзентацыя даследавання «Уплыў дэвальвацыі на рэальныя даходы насельніцтва Беларусі»

26 красавіка 2012 г. BEROC правёў прэзентацыю даследавання «Уплыў дэвальвацыі на рэальныя даходы насельніцтва Беларусі»

 

Міжнародная летняя школа маладых вучоных-эканамістаў «SCIENNOMIS-2011»

Факультэт эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разам з BEROC правёў 22–26 жніўня 2011 г. у Гродне Міжнародную летнюю школу маладых вучоных-эканамістаў «SCIENNOMIS-2011».

 

Канферэнцыя маладых эканамістаў

28 верасня 2009 г. у Мінску Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр арганізаваў першую Канферэнцыю маладых эканамістаў.

 

Круглы стол «Сусветны эканамічны крызіс і Беларусь»

Круглы стол «Сусветны эканамічны крызіс і Беларусь» адбыўся 14 жніўня 2009 г. у канферэнц-зале гатэля «Вікторыя», Мінск. З прэзентацыяй выступіў Алег Цывінскі, прафесар Ельскага ўніверсітэта, ЗША (Yale University).

 

Варкшопы

У 2009 г. BEROC правёў серыю варкшопаў для студэнтаў, аспірантаў і прафесараў беларускіх універсітэтаў і спецыялістаў іншых даследчых устаноў.