Beroc

Серыя семінараў для Нацыянальнага Банка РБ

У 2010 г. BEROC правёў серыю варкшопаў для экспертаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на базе Вучэбнага цэнтра НБРБ. У межах праекта адбыліся тры варкшопы па спецыялізаванай тэматыцы, з асвятленнем найбольш актуальных пытанняў тэарэтычнага і прыкладнога характару. У праекце ўзялі ўдзел каля пяцідзесяці экспертаў Нацыянальнага банка, а таксама спецыялісты Міністэрства эканомікі і аспіранты факультэта банкаўскай справы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

Варкшоп «Эмпірычныя метады ў макраэканоміцы»

22–26 лістапада 2010 г. Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр правёў варкшоп «Эмпірычныя метады ў макраэканоміцы» для экспертаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

 

Варкшоп «Прыкладная эканаметрыка»

19–23 ліпеня 2010 г. Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр правёў варкшоп «Прыкладная эканаметрыка» для экспертаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

 

Варкшоп «Тэорыя росту»

25–29 студзеня 2010 г. Беларускі эканамічны даследча-адукацыйны цэнтр правёў варкшоп «Тэорыя росту» для экспертаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Падпісацца на рассылку