Beroc

Адукацыя

BEROC праводзіць адукацыйныя праграмы па эканоміцы міжнароднага ўзроўню з вядучымі выкладчыкамі з Беларусі і з-за мяжы для студэнтаў, аспірантаў, выкладчыкаў і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў. Да гэтага часу былі праведзеныя больш за 40 адукацыйных мерапрыемстваў, сярод якіх Аспіранцкая школа па сучаснай эканоміцы на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Штогадовая студэнцкая школа па сучаснай эканоміцы і эканамічных даследаваннях, адкрытыя лекцыі, семінары для экспертаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, семінары для журналістаў па эканоміцы і бізнесе ды іншыя мерапрыемствы.